×

Ошибка

[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений роднай мовы как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

Дзень роднай мовы

Создано: 01.03.2017

[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений роднай мовы как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

Я вас прашу, не зведаў хто вайны,
Прашу вас, мае дочкі і сыны,
Узяць хоць долю памяці маёй,
Каб потым ёй не зарасці травой.
А. Вярцінскі

На гэтым тыдні вучні 5-11 класаў, разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны “Вайна вачамі дзяцей”.

Вучні чыталі вершы аб вайне, зрабілі прэзентацыю аб дзецях, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманстраваліся ўрыўкі з фільмаў на ваенную тэматыку

23 лютага у госці да вучняў завітаў старшыня Магілёўскай абласной філіі СБП Мікола Яцкоў  з паэтам, перакладчыкам, настаўнікам матэматыкі Міхасём Булавацкім.

Дзеці ўважліва слухалі пра гісторыю стварэння Гімна Магілёва, аўтарам музыкі якога з'яўляецца Мікалай Яцкоў, пра тое, як нараджаюцца вершы і песні, якое месца ў жыцці кожнага беларуса павінна займаць родная мова. Міколай Адамавіч таксама зрабіў экскурс у гісторыю, прыгадаўшы станоўчае значэнне Магдэбургскага права для Магілёва і магілёўцаў. Кніжная палічка кабінета беларускай мовы і літаратуры папоўнілася выданнямі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Міхась Булавацкі прачытаў апавяданне , якое ён калісьці запісаў ад свайго брата, які быў сведкам вайны. Яно было надрукавана ў часопісе “Дзеяслоў”.

Вучні 11-х класаў да Дня роднай мовы падрыхтавалі стэнд, прысвечаны беларускаму святу “Масленіца”

С.А.Грахольская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

{gallery}роднай мовы{/gallery}

Просмотров: 2528