Адзіны дзень беларускай мовы

Создано: 15.02.2018

Шануйце дзіва на планеце -
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не канала,
Каб не загінуў наш народ.
Алесь Ставер

Развіваць уменне ствараць партрэт героя, адбіраць якасці, уласцівыя гэтаму паняццю, аналізаваць убачанае і пачутае, складаць і выказваць уласныя меркаванні – менавіта такія мэты ставілі арганізатары конкурса прэзентацый “Героі – гэта…”, які адбыўся 15 лютага ў нашай школе для вучняў 8 класаў. Адметны сваёй храбрасцю, доблесцю, самаахвярнасцю чалавек, які здзяйсняе подзвіг, а мабыць, асоба, якая прыцягнула да сябе ўвагу чым-небудзь, або з’яўляецца прадметам захаплення і падражання – такімі рознымі сталі выбраннікі васьмікласнікаў.

Навучэнцы 6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Лепшыя беларусазнаўцы”. Гульня складалася з 5 тураў. У кожным з іх трэба было адказаць на пытанні і выявіць свае веды па беларускай мове, літаратуры, міфалогіі, этнаграфіі і фальклоры.

15.02.2018 г.

Просмотров: 1803