Чацвер – дзень роднай мовы

Создано: 25.09.2016

Пяшчотна і ласкава гучаць родныя словы, асабліва гэта так, калі яны гучаць з вуснаў тых людзей, ад якіх зусім не чакаеш гэтых слоў. А апошнім часам так здараецца ў нашай школе ў чацвер – у дзень роднай мовы. Менавіта у гэты дзень на роднай мове пачынаюцца ўрокі фізікі, хіміі, матэматыкі і замежнай мовы.

На гэтым тыдні вучні 6 і 7 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Мая родная мова!”, для якой самастойна падрыхтавалі пытанні пра жыццё і творчасць любімых беларускіх пісьменнікаў. Навучэнцы 9 класаў павышалі сваю эрудыцыю, прымаючы ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Мой край”. Вучні пачатковых класаў пры дапамозе адзінаццаціласнікаў зноў пагарталі старонкі вуснага часопіса “Цікавае і вядомае”.

Просмотров: 2219