Таямніцы беларускіх слоў

Создано: 07.12.2020

Кожны чацвер у школе – дзень беларускай мовы.

 І ў гэты чацвер 2 снежня 2020 года у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 6 «Г» класа здзейснілі падарожжа па краіне роднай мовы.

У ходзе віктарыны “Таямніцы беларускіх слоў” вучні выкарысталі набытыя раней веды, узнавілі ў памяці вывучаны матэрыял. Віктарына прайшла пад дэвізам “Не проста ў словы мы гуляем – на роднай мове размаўляем”.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, спрыяла развіццю чуйнасці да роднага слова і фарміраванню культуры адносін у вучнёўскім калектыве.

Грахольская Святлана Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 1328