Адзіны дзень беларускай мовы “Гучы, родная мова”

На працягу ўсяго дня ў нашай школе гучала родная мова. Вучні з цікавасцю перакладалі словы, наведвалі кніжныя выставы і ўдзельнічалі ў акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў і іх настаўнікаў выклікала бліц-апытанне “Што такое вясна?”.

Вучні 5 класаў падрыхтавалі пытанні да казка Я. Коласа “Што яны страцілі”. Акрамя гэтага пяцікласнікі растлумачылі, які казачны герой ім больш спадабаўся і чаму.

Вучні 7 класаў рыхтавалі і абаранялі міні-праекты “Мой сябар – кніга”. Яны з захапленнем расказвалі сваім аднакласнікам пра кнігі ці асобныя творы, якія выклікалі ў іх столькі эмоцый. Цікавыя і часам вельмі складаныя пытанні падрыхтавалі сямікласнікі да віктарыны па творы А. Васілевіч “Пачакай, затрымайся”.

 

 

Просмотров: 2026