Жыві, родная мова
Дзіцячыя ўсмешкі і задавальненне – лепшая адзнака любому мерапрыемству. На гэтым тыдні хапала і ўсмешак, а тым больш задавальнення і гонару за сябе ў вучняў 7 ”А” і “Б” класаў, якія разам са сваёй настаўніцай падрыхтавалі вусны часопіс “Праз дым ваенных ліхалеццяў”, дзе вучні выступілі і ў якасці знаўцаў гісторыі сваёй краіны, і ў якасці экспертаў гістарычных перыядаў, а таксама паказалі эрудыцыю ў веданні некаторых фактаў з жыцця В. Быкава. Адной са старонак часопіса была віктарына па творы В. Быкава “Альпійская балада”.
Вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў праявілі свае пісьменніцкія здольнасці ў час правядзення конкурсу “Казка – мудрая падказка”.
Просмотров: 2136