Чацвер – дзень роднай мовы
Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць "родная мова", "матчына мова", "мова бацькоў і дзядоў". Менавіта, такія выказванні пра родную мову гучалі увесь дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Магілёва” 8 верасня у дзень роднай мовы.
Вучні 5 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Гучы, мая родная мова!”, для якой самастойна падрыхтавалі пытанні аб жыцці і творчасці вядомых і любімых пісьменнікаў. Навучэнцы 8 класаў павышалі сваю эрудыцыю ўдзельнічая ў інтэлектуальнай гульні “Святло беларускага слова”. У час правядзення гульні прагучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову, цікавыя факты з жыцця вядомых дзеячаў мастацтва, вучні прыгадалі беларускія народныя святы і абрады. Вучні пачатковых класаў пры дапамозе адзінаццаціласнікаў пагарталі старонкі вуснага часопіса “Цікавае і вядомае”.
Спадзяемся, што правядзенне дня роднай мовы стане добрай традыцыяй у нашай школе.
Просмотров: 2688