Монаспектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»

31 студзеня ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 9-11 класаў наведалі лялечны тэатр і прагледзелі монаспектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Спектакль створаны па п’есе сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва. Аўтары пастаноўкі: Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў.

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі, толькі елі, пілі і біліся паміж сабой. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць. Аўтар ставіць перад гледачом праблемнае пытанне: ісці табе шляхам жыцця гора-шляхціцаў ці жыць, як Чалавек. Жыць, як паны Кубліцкі і Заблоцкі – гэта паўтараць гісторыю лебедзя, рака ды шчупака. Ідэя твора – “стваральная”: адзін робіць, а другі дапамагае.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л., Грахольская С.А

Просмотров: 1682