Семае неба
6 снежня 2018 года прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Семае неба”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Казіміра Камейшы. Вучні 9 “В” класса са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольскай перагарнулі старонкі біяграфіі юбіляра, адзначыўшы яго вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру, асабліыва ў дзіцячую. Пазнаёміліся з відзасюжэтамі, прысвечанымі К.Камейшу.
У літаратурнай частцы прагучалі вершы К.Камейшы ў выкананні вучняў, а таксама слухалі песні М.Яцкова на вершы К. Камейшы.
С.А.Грахольская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Просмотров: 1585