Нашы традыцыі – побач з намі
Народнае мастацтва,
а беларускае народнае мастацтва
асабліва – гэта мора,
якое захоўвае ў сабе безліч скарбаў.
Толькі трэба ўмець іх даставаць.
Максім Гарэцкі
15 лістапада адзіны дзень беларускай мовы праводзілі настаўнікі гісторыі і мастацтва. Дзень пачаўся з выставы “Таямніцы беларускага арнаменту”.
Беларускі арнамент вызначаецца багаццем каларыту і мноствам узораў. У апошні час стала вельмі папулярна насіць адзенне з нацыянальным арнаментам. Асаблівую папулярнасць набылі кашулі з вышыўкай сярод моладзі.
Вучні 7-х класаў у час правядзення мерапрыемства “Нашы традыцыі – побач з намі” распрацоўвалі мадэлі сучаснага адзення, а для стварэння непаўторнасці і каларыту ўпрыгожылі адзенне нацыянальным арнаментам. У час працы над сваімі мадэлямі вучням спатрэбілася ўважліва вывучыць сімвалы і ўзоры, якія маюць часам і сакральны сэнс. У адпаведнасці з абранымі сімваламі і прызначэннем адзення кожная мадэль атрымала сваю назву: “Купальская ноч”, “Песня маладосці”, “Магілёўскі спорт, наперад” і шмат іншых цікавых назваў.
Сямікласнікі з вялікім захапленнем расказалі пра беларускі арнамент у час дэманстрацыі сваіх работ. Асаблівую цікавасць выклікалі самі ўзоры вышыўкі, якая таксама былі прапанаваны.
Такім чынам, дэманструючы сваім сябрам майстэрства мастакоў-дэзайнераў і мастакоў-рамеснікаў, вучні далучыліся і дазволілі ўсім нам далучыцца да цудоўных традыцый свайго народа, да сваёй спадчыны.
Настаўнік гісторыі Манкевіч Л.А.
Просмотров: 1806