Якуб Колас - у думках, у сэрцах, у песнях

Создано: 11.11.2017

У 2017 годзе наша краіна адзначае 135-годдзе з дня нараджэння вялікага песняра беларускага народа, класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў рамках шостага школьнага дня, 11.11.2017г., была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Якуб Колас - у думках, у сэрцах, у песнях”, прысвечаная беларускаму песняру. Вядучыя прапанавалі аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця, усё гэта суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Таксама гучалі вершы паэта ў выкананні вучняў 5-10 класаў. Слухалі песні на яго вершы “Мой родны кут”, “Ручэй”, “Малітва”, былі паказаны фрагменты з дакументальнага фільма “Я - часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек”.

Якуб Колас - наш гонар, надзея, будучыня. Творчасць яго - выток святла, дабрыні і нязломнасці. Мы спадзяёмся, што навучэнцы будуць гэта памятаць.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Грахольская С.А., Рабава С.М.

Просмотров: 2460