Чацвер - дзень роднай мовы

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ

 “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. На жаль, актуальным гэты заклік застаецца і для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя.

Таму ў 2016-2017 навучальным годзе кожны чацвер будзе адзіным днём беларускага маўлення. У гэты дзень у нашай школе будуць праводзіцца разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы.

 

Гульня-конкурс “Свята хлеба”

24 лютага ý 9-х класах прайшла гульня-конкурс “Свята хлеба”. Гучалі вершы пра хлеб, праводзіýся конкурс прыказак і прымавак. Вучні прыносілі розныя хлебныя вырабы і расказвалі, як гатавалі, потым частавалі аднакласнікаý. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Вучні 10 і 11 класаý падрыхтавалі цікавы матэрыял пра творчасць Якуба Коласа і выступілі перад вучнямі малодшых класаý.

Настаýніца беларускай мовы і літаратуры С.М. Рабава

Мова мая – ціхі шэпат калосся

Мова мая – ціхі шэпат калосся,
Ветру лёгкі павеў і
Гудзенне  чмяля,
Кропка жаўранка ў паднябессі –
Мова мая.
Марыя Цімінская

21 лютага, у Дзень родный мовы,  у нашай школе заўсёды праходзіць шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў: этнаграфічныя экскурсіі, святы, акцыі, выставы, інтэрв’ю, флэшмобы.

Інтэрв’ю “Самае цікавае беларускае слова” найбольш спадабалася вучням  і іх бацькам. “Шыпшына, агрэст, ласунак, званочкі, канюшына, арэлі, кажан,”– гэтыя словы палічылі вучні самымі дзіўнымі і своеасаблівымі для сябе.

Добрай традыцыяй стала ў нас акцыя “Напішам дыктант разам”. Тэма дыктанта была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.