Займальныя руховыя хвiлiнкi на перапынку

Народныя беларускія гульні з даўніх часоў былі не проста забавай, але і сродкам выхавання. Беларускія народныя гульні амаль усе рухавыя. Без ніх не абыходзілася ні адно свята. Яны развіваюць спрыт, настойлівасць, хуткасць. Iх перадаваліся з пакаленняў у пакаленні, назапашваючы лепшыя нацыянальныя традыцыі. Акрамя фізічных навыкаў, народныя гульні спрыяюць развіццю памяці, маўлення, пашырэнню слоўнікава запасу; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцый беларусаў, цікавасці да культуры свайго народа і яго гісторыі.

І ў пачатковай школе ў чацвер дзеці выконвалі рухавую размінку і гулялі ў беларускія народныя гульні. Асабліва спадабаліся вучням такія гульні як "Грушка", "Адгадай, чый галасок", "Вартаўнік", "Вяроўка-змейка", "Мядзведзь у бары", "Чалнок", "Паляванне на лісаў".

На жаль любімыя гульні нашых бабуль і дзядуль паступова знікаюць. І наша задача  - не згубіць шматвекавую гісторыю беларускіх народных гульняў, захаваць гэтую нацыянальную традыцыю нашых продкаў.

Руководитель МО учителей начальных классов   А.А.Красновская

Просмотров: 1603