Виртуальный музей
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.
Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.
Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля
План мерапрыемстваў тыдня роднай мовы
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
19.09-23.09.2022г.
|
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Месца правядзення |
Тэрмін правядзення |
|
1. |
Рэспубліканск1 дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
16.09.2022 |
|
2. |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
19.09.2022 |
|
3. |
Марафон “Мова родная - мова модная” (выкананне беларусюх песень) |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
19.09.2022 |
|
4. |
Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
20.09.2022 |
|
5. |
Квэст-гульня “Фальклор, фальклор - душа народа” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
20.09.2022 |
|
6. |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
21.09.2022 |
|
7. |
Адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
22.09.2022 |
|
8. |
Арганізацыя для навучэнцаў віктарын, конкурсаў, акцый, праектаў, тэматычных вечарын, лггаратурных гасцёуняў i шш. |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
22.09.2022 |
|
9. |
Старт творчай акцыі “Чытаем Макіма Танка разам” |
ДУА”Средняя школа №8 г.Магілёва” |
23.09.2022 |
Комплекс па папулярызацыі беларускай мовы
План мерапрыемстваў
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва»
па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы
на 2023/2024 навучальны год
|
№ п/п |
Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказны |
| Работа з вучнямі | |||
| 1.1 |
Правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных: 1.1.1. Дню беларускай пісьменнасці (1-5 верасня); - Марафон “Мова родная – мова модная” (5-8 класы), - Музычны-калейдаскоп “Песні роднай Беларусі” |
На працягу навучальнага года Верасень |
Грахольская С.А., Драздова А.С настаўнік беларускай мовы і літаратуры. |
|
1.1.2 Адзінаму дню беларускага маўлення; 1.1.3 Дню роднай мовы (21 лютага); 1.1.4 Пісьменнікам-юбілярам: Вусны часопіс “Максіма Танк -111 год з дня нараджэння” |
Верасень | Балуева Л.М.. Грахольская С.А., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры | |
| Пасяджэнне літаратурнага кафэ: | |||
|
- Гульня -падарожжа “Народныя святы ў жыцці беларусаў”. - Кніжная выстава да 75 – годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц” Ты пакліч мяне, пазаві…” - Конкурс-прэзентацыя “У творчай студыі” , прысвечаная 103-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка (8-11класы). - Квэст-гульня “Па старонках любімых кніг”, прысвечаная дню нараджэнню Уладзіміра Караткевіча. - Батл “Хуткамоўкі на роднай мове” |
Кастрычнік Лістапад |
Рабава С.М, Грахольская С.А., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Драздова А.С. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
|
| - Паэтычны часопіс “Так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі” да дня нараджэння Максіма Багдановіча (9-10 класы); |
Грахольская С.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
||
|
- Літаратурная кампазіцыя “Навагрудскі - мой родны дом…”, да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (5-11 класы). - Літаратурная гасцёўня “Сюды, дзе мы ёсць…”, прысвечаная дню нараджэння Алеся Разана. - Гутарка “ Сучаснасць і кіно”. Агляд беларускіх стужак з урокаў літаратуры. |
Снежань | Грахольская С.А., Рабава С.Н., Максіменка М.Н. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры | |
|
- Пасяджэнне літаратурнага кафэ “Іван Шамякін — чалавек-эпоха”, прысвечанае дню нараджэння Іван Шамякін. - Літаратурнае падарожжа, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло. - “Ёсць у паэта свой аблог цаліны...”, літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзія Куляшова - “Творы А.Якімовіча- дзецям” да 120-годдзя з дня нараджэння Алеся Якімовіча. - Выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова “Героі М. Лынькова” |
Студзень |
Грахольская С.А., Максіменка М.Н. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
|
|
- Выстава да 110- годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова “Класік беларускай паэзіі” - Конкурс “Слова роднай мовы”, прысвечаны дню нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча - “Падарожжа ў мінулае” наведванне этнаграфічнага музея. Знаёмства з бытам нашых продкаў |
Люты | Рабава С.М. Грахольская С.А., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры | |
|
- Літаратурная гасцёўня “Пра паэта і змагара”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачыла - Тэматычная вечарына “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. -“Чараўнік у слове, вандроўнік у жыцці”, да 105- годдзя з дня нараджэння Міколы Лупсякова. |
Сакавік |
Грахольская С.А., Драздова А.С. Максіменка М.Н. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
|
|
- Вусны часопіс “ Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі”, прысвечаны 124-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвічаў. - Пакой адпачынку. Разгадваем рэбусы, загадкі, красворды, крыжаванкі” |
Красавік | Рабава С.Н. настаўнік беларускай мовы і літаратуры. | |
|
- Літаратурная гасцёўня “Слухаю сэрца”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. - “Сям’я і кніга – чытаем разам” - п пазнавальная гульня |
Май | Грахольская С.А. настаўнік беларускай мовы і літаратуры | |
|
1.1.5 Год міру і стварэння: 1. Літаратурны часопіс “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!” (5-11 класы). 2. Фальклорнае свята “Пакровы” (7-10 класы). 3. Краязнаўчая віктарына “Мір і стварэнне – сувязь часоў і пакаленняў ” (4-11 класы). 4. Вусны часопіс “ Збяры Беларусь у сваім сэрцы” (5-11 класы). 5.Конкурс на лепшы міні-праект “Я гэты край Радзімаю заву” (4-6 класы). 6. Завочная экскурсія “Мой невядомы Магілёў”(1-11 класы). |
Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань Студзень Люты |
Старавойтава В.Г., настаўнік геаграфіі.. Грахольская С.А, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі МА хімііі і біялогіі Настаўнікі МА рускай і беларускай мовы і літаратуры Настаўнікі МА гісторыі |
|
|
7. Вусны часопіс “Пашана чэмпіёнам” (1-11 класы) 8. Конкурс “Сэлфі з любімай кнігай” (5-11 класы). 9. Конкурс “Фізіка і матэматыка па-беларуску” (7-11 класы) |
Сакавік Красавік Май |
Настаўнікі МА фізічнага выхавання Настаўнікі МА рускай і беларускай мовы і літаратуры Настаўнікі МА матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. |
|
| 1.2 |
Арганізацыя творчых сустрэч і цікавых знаёмстваў: 2.3.1 “Сучасныя пісьменнікі” творчая сустрэча з М. Яцковым, А.Казека. 2.3.2 “Лепшы сябар – добрая кніга” сутрэча з прадстаўнікамі бібліятэк; |
На працягу навучальнага года | Настаўнікі МА |
| 1.3 | Правядзенне дэкады нацыянальнай культуры. | Люты 2024 | Пашанькова І.А. кіраўнік МА |
| 1.4 | Школьны конкурс вершаў сярод вучняў “Спроба пяра”. | Люты – сакавік 2024 | Л.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
| 1.5 |
Вочныя і завочныя экскурсіі: 2.7.1. Завочная экскурсія для 7-11 класаў “Літаратурна-персанальны музей Кузьмы.Чорнага” - Завочная экскурсія для 9-11 класаў ва ўстанову культуры “Музей Марка Шагала ў Віцебску”. - Завочная экскурсія для 10 класа “Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага” і “Музей беларускага кнігадрукавання”. 2.7.2 Экскурсіі: - Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа (г. Мінск). -- Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (г.Пінск). - Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы (г.Мінск). - Літаратурны музей М. Багдановіча (г. Мінск). - Дзяржаўны музей беларускай літаратуры (г. Мінск). |
На працягу навучальнага года На працягу навучальнага года |
Грахольская С.А., Рабава С.М., Драздова А.С. Максіменка М.Н. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Класныя кіраўнікі. |
| 1.6 |
Інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім навукоўцам і дзеячам культуры: - Беларускія артысты і спевакі. - Беларускія фізікі і матэматыкі. - Нобелеўскія лаўрэаты з Беларусі. - Лепшыя спартсмены 2023г. |
Класныя кіраўнікі | |
|
1.7 |
Інфарм-дайджэсты ”Літаратурныя музеі Беларусі”: - Літаратурны музей Максіма Багдановіча. - Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. - Літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц. - Літаратурны музей Петруся Броўкі. |
Грахольская С.А. Драздова А.С. Максіменка М.Н. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
|
| Работа з настаўнікамі | |||
| 2.1 | Планаванне тэматыкі пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў з улікам мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і развіццё беларускай мовы і літаратуры. | Май, верасень | Кіраўнікі МА |
| 2.2 |
Выставы ў школьнай бібліятэцы беларускіх выданняў: - перыядычнага друку; - літаратурных навінак. |
На працягу навучальнага года | Студзяленка Л.М., загадчык бібліятэкі |
| 2.3 | Абнаўленне ў школьнай бібліятэцы кніжнай выставы, прысвечанай жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. | На працягу навучальнага года | Студзяленка Л.М., загадчык бібліятэкі |
| 2.4 | Абнаўленне пастаянна дзеючай выставы перыядычных выданняў “У дапамогу сучаснаму педагогу”. | На працягу навучальнага года | Кіраўнік метадычнага савета |
| 2.5 | Правядзенне конкурсаў, прэзентацый, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. | На працягу навучальнага года |
Грахольская С.А. Драздова А.С. Максіменка М.Н. кіраўнік МА беларускай і рускай мовы і літаратуры |
| Работа з бацькамі | |||
| 3.1 |
Бацькоўская гасцёўня: “ Мова родная - мова модная”. Бацькоўскія сходы |
На працягу навучальнага года | Кіраўнік метадычнага савета, кіраўнікі МА. |
Наши выпускники – золотые и серебряные медалисты!
1953-1954 уч. год
|
Сурганова Галина Тимофеевна |
Серебряная медаль |
|
Степанова Людмила Ивановна |
Серебряная медаль |
|
Жабракова Раиса Захаровна |
Серебряная медаль |
|
Алексеенко Нелли Фёдоровна |
Серебряная медаль |
|
Никитенко Тамара Константиновна |
Серебряная медаль |
|
Богатюк Тина Григорьевна |
Серебряная медаль |
|
Волкова Тамара Григорьевна |
Серебряная медаль |
|
Ломако Александра Вячеславовна |
Золотая медаль |
1954-1955 уч. год
|
Елисеев Эдуард Николаевич |
Золотая медаль |
|
Третьякова Мария Федоровна |
Серебряная медаль |
|
Корень Леонид Геогиевич |
Золотая медаль |
|
Лахтанов Вадим Терентевич |
Золотая медаль |
1955-1956 уч. год
|
Бабушкин Игорь Иримархович |
Золотая медаль |
|
Заболотская Галина Яковлевна |
Серебрянная медаль |
|
Кизко Майя Андреевна |
Серебрянная медаль |
|
Короленко Владимир Кузьмич |
Серебрянная медаль |
|
Луговцова Ольга Павловна |
Серебрянная медаль |
|
Рачикова Жанна Ивановна |
Серебрянная медаль |
|
Авдеев Леонид Фёдорович |
Серебрянная медаль |
|
Зилюкина Раиса Павловна |
Серебрянная медаль |
|
Пильганчук Алим Фёдорович |
Золотая медаль |
|
Шуренков Иван Павлович |
Серебрянная медаль |
|
Лешко Нина Фёдоровна |
Серебрянная медаль |
|
Мусатова Лилия Матвеевна |
Серебрянная медаль |
|
Солнцева Надежда Михайловна |
Серебрянная медаль |
|
Макаревич Евгений Петрович |
Серебрянная медаль |
|
Червинская Галина Никифоровна |
Серебрянная медаль |
1956-1957 уч. год
|
Красякова Евгения Борисовна |
Серебряная медаль |
|
Коток Евгения Львовна |
Золотая медаль |
|
Каленик Светлана Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Шуст Валентина Ульяновна |
Серебряная медаль |
|
Красова Людмила Петровна |
Золотая медаль |
|
Тюльманкова Светлана Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Афанасьев Евгений Михайлович |
Серебряная медаль |
|
Игнатович Валентина Георгиевна |
Серебряная медаль |
|
Марков Олег Сергеевич |
Серебряная медаль |
|
Напреенко Светлана Петровна |
Серебряная медаль |
|
Пинчук Владимир Петрович |
Серебряная медаль |
|
Селиванов Евгений Илларионович |
Серебряная медаль |
|
Сергеева Светлана Николаевна |
Золотая медаль |
|
Хлусевич Валентина Ивановна |
Золотая медаль |
|
Шанцев Эдуард Иванович |
Серебряная медаль |
1957-1958 уч. год
|
Лагун София Григорьевна |
Серебряная медаль |
|
Якубовская Тамара Мстиславовна |
Серебряная медаль |
|
Винтова Галина Ивановна |
Серебряная медаль |
|
Малашенко Валентина Кирилловна |
Золотая медаль |
|
Нарбут Галина Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Обжигалова Татьяна Павловна |
Серебряная медаль |
|
Францкевич Елена Степановна |
Серебряная медаль |
|
Шабан Эвелина Владимировна |
Серебряная медаль |
1958-1959 уч. год
|
Дерюгина Валентина Михайловна |
Золотая медаль |
|
Сергеева Людмила Николаевна |
Серебряная медаль |
1959-1960 уч. год
|
Князева Надежда Васильевна |
Серебряная медаль |
|
Курленкова Галина Георгиевна |
Золотая медаль |
|
Пекарская Наталья Сергеевна |
Серебряная медаль |
1961-1962 уч. год
|
Винтова Лариса Ивановна |
Золотая медаль |
|
Гезенцвей Аркадий Григорьевич |
Серебряная медаль |
|
Степанов Дмитрий Иванович |
Золотая медаль |
1962-1963 уч. год
|
Макеева Людмила Фёдоровна |
Золотая медаль |
1963-1964 уч. год
|
Василевич Инесса Фёдосьевна |
Золотая медаль |
|
Горбачёва Валентина Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Полякова Людмила Александровна |
Золотая медаль |
|
Маметова Лариза Асановна |
Серебряная медаль |
|
Мудрова Надежда Ивановна |
Серебряная медаль |
|
Глушакова Татьяна Яковлевна |
Серебряная медаль |
|
Иванова Татьяна Николаевна |
Золотая медаль |
|
Илюшина Жанна Сергеевна |
Серебряная медаль |
|
Новикова Наталья Петровна |
Золотая медаль |
1966- 1967 уч. год
|
Луговой Анатолий Евгеньевич |
Серебряная медаль |
|
Синица Алла Алексеевна |
Серебряная медаль |
1967-1968 уч. год
|
Кутырло Галина Альфонсовна |
Серебряная медаль |
|
Титова Вера Владимировна |
Серебряная медаль |
|
Луговой Михаил Евгеньевич |
Серебрянная медаль |
1969-1970 уч. год
|
Башкирова Ирина Андреевна |
Золотая медаль |
|
Гаврукович Валентина Иосифовна |
Золотая медаль |
|
Торбунов Александр Сергеевич |
Золотая медаль |
1970-1971 уч. год
|
Хоменя Анатолий Леонидович |
Золотая медаль |
1971-1972 уч. год
|
Смоляков Николай Васильевич |
Золотая медаль |
|
Сенокосова Светлана Анатольевна |
Золотая медаль |
1972-1973 уч. год
|
Ковалёва Надежда Григорьевна |
Золотая медаль |
1976-1977 уч. год
|
Руссиян Татьяна Робертовна |
Золотая медаль |
1979-1980 уч. год
|
Ковалёва Галина Григорьевна |
Золотая медаль |
|
Шарубина Валентина Михайловна |
Золотая медаль |
1980-1981 уч. год
|
Дятловская Елена Никитична |
Золотая медаль |
1981-1982 уч. год
|
Рябцев Сергей Александрович |
Золотая медаль |
|
Башкирова Елена Николаевна |
Золотая медаль |
|
Лубягина Ольга Анатольевна |
Золотая медаль |
|
Осмоловская Инна Евгеньевна |
Золотая медаль |
1982-1983 уч. год
|
Браилова Наталья Юрьевна |
Золотая медаль |
|
Виноградова Елена Леонидовна |
Золотая медаль |
|
Ковалёва Ирина Карповна |
Золотая медаль |
|
Курильчик Елена Николаевна |
Золотая медаль |
|
Мельянцева Инна Михайловна |
Золотая медаль |
|
Паранин Александр Николаевич |
Золотая медаль |
1985-1986 уч. год
|
Денисенко Светлана Михайловна |
Золотая медаль |
|
Другомилов Владимир Васильевич |
Золотая медаль |
|
Жукова Наталья Борисовна |
Серебряная медаль |
|
Другакова Антонина Николаевна |
Золотая медаль |
|
Лисовский Валерий Викторович |
Золотая медаль |
|
Пахомова Светлана Владимировна |
Серебряная медаль |
1986-1987 уч. год
|
Егоренко Лилия Валерьевна |
Золотая медаль |
|
Пастухова Инна Владимировна |
Серебряная Медаль |
|
Смазнова Виктория Александровна |
Серебряная медаль |
|
Жуковская Антонина Альбертовна |
Золотая медаль |
|
Паранина Татьяна Николаевна |
Золотая медаль |
1987-1988 уч. год
|
Другакова Светлана Николаевна |
Золотая медаль |
|
Ефремова Ирина Яковлевна |
Золотая медаль |
|
Протасовицкая Наталья Степановна |
Серебряная медаль |
|
Борисова Инна Евгеньевна |
Золотая медаль |
|
Янчевская Светлана Викторовна |
Золотая медаль |
|
Климова Светлана Ивановна |
Серебряная медаль |
1988-1989 уч. год
|
Захаров Геннадий Леонидович |
Золотая медаль |
|
Линькова Тамара Алексеевна |
Золотая медаль |
|
Менчанкова Людмила Ивановна |
Серебряная медаль |
|
Орлова Виктория Владимировна |
Серебряная медаль |
|
Ходакова Инна Яковлевна |
Серебряная медаль |
|
Шевцова Людмила Викторовна |
Серебряная медаль |
|
Бунько Наталья Геннадьевна |
Золотая медаль |
|
Мамонович Елена Анатольевна |
Серебряная медаль |
|
Пахомова Елена Владимировна |
Золотая медаль |
|
Северина Елена Павловна |
Золотая медаль |
|
Шанталосова Елена Николаевна |
Серебряная медаль |
1989-1990 уч. год
|
Емельяненко Сергей Алексеевич |
Золотая медаль |
|
Жукова Галина Борисовна |
Золотая медаль |
|
Семок Дмитрий Андреевич |
Золотая медаль |
|
Лобырева Анна Владимировна |
Серебряная медаль |
|
Малиновская Светлана Михайловна |
Серебряная медаль |
|
Савченко Ольга Викторовна |
Серебряная медаль |
|
Чмырёва Елена Владимировна |
Золотая медаль |
1990-1991 уч. год
|
Деменкова Людмила Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Елина Ирина Ивановна |
Золотая медаль |
|
Казакова Елена Анатольевна |
Золотая медаль |
|
Киселёва Ольга Валерьевна |
Серебряная медаль |
|
Ковалёва Ирина Владимировна |
Золотая медаль |
|
Фролова Светлана Николаевна |
Золотая медаль |
|
Соловьева Светлана Александровна |
Серебряная медаль |
1991-1992 уч. год
|
Аксёнова Ольга Ивановна |
Золотая медаль |
|
Анащенкова Галина Александровна |
Серебряная медаль |
|
Герцева Ольга Сеогеевна |
Серебряная медаль |
|
Горбыко Ирина Николаевна |
Золотая медаль |
|
Кракалова Людмила Ивановна |
Серебряная медаль |
|
Лавренович Ольга Геннадьевна |
Золотая медаль |
1992-1993 уч. год
|
Коврыгин Илья Владимирович |
Золотая медаль |
|
Литовченко Лариса Алексеевна |
Серебряная медаль |
|
Меньков Александр Валентинович |
Серебряная медаль |
|
Соловьёв Геннадий Владимирович |
Серебряная медаль |
|
Талерова Наталья Петровна |
Серебряная медаль |
|
Северинцева Татьяна Михайловна |
Серебряная медаль |
1993-1994 уч. год
|
Бугаёва Елена Сергеевна |
Серебряная медаль |
|
Жижкин Дмитрий Александрович |
Золотая медаль |
|
Киценко Игорь Александрович |
Золотая медаль |
|
Мелешкевич Дмитрий Владимирович |
Серебряная медаль |
|
Тюрикова Виктория Витальевна |
Серебряная медаль |
1994-1995 уч. год
|
Гончарова Наталья Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Солтанова Инна Михайловна |
Серебряная медаль |
|
Станкевич Татьяна Анатольевна |
Золотая медаль |
|
Ханевская Елена Николаевна |
Серебряная медаль |
1995-1996 уч. год
|
Провашинсая Наталья Евгеньевна |
Серебряная медаль |
|
Шимановский Иван Михайлович |
Серебряная медаль |
1996-1997 уч. год
|
Смолов Александр Анатольевич |
Золотая медаль |
|
Шинкарёв Михаил Витальевич |
Золотая медаль |
|
Чубакова Виктория Михайловна |
Серебряная медаль |
1998-1999 уч. год
|
Венидиктова Вероника Викторовна |
Золотая медаль |
|
Костылёва Наталья Михайловна |
Золотая медаль |
|
Орлова Татьяна Анатольевна |
Серебряная медаль |
|
Тадеуш Юлия Николаевна |
Серебряная медаль |
|
Бочарова Жанна Валерьевна |
Золотая медаль |
|
Букинич Марина Николаевна |
Золотая медаль |
|
Шевелевич Олеся Геннадьевна |
Золотая медаль |
|
Кохнюк Ольга Алексеевна |
Серебряная медаль |
|
Шутова Инесса Владимировна |
Серебряная медаль |
|
Алексеева Елена Александровна |
Серебряная медаль |
|
Копейкина Марина Викторовна |
Серебряная медаль |
|
Макарова Светлана Александровна |
Серебряная медаль |
|
Романёк Юлия Юрьевна |
Золотая медаль |
1999-2000 уч. год
|
Казаченко Оксана Фёдоровна |
Золотая медаль |
|
Коренькова Вероника Вячеславовна |
Золотая медаль |
|
Михневич Ольга Константиновна |
Золотая медаль |
|
Провашинская Ольга Евгеньевна |
Золотая медаль |
|
Федоришкин Вячеслав Владимирович |
Серебряная медаль |
|
Костылёв Александр Михайлович |
Серебряная медаль |
|
Венидиктов Сергей Викторович |
Золотая медаль |
2015-2016 уч. год
|
Куркина Полина Константиновна |
Зо лотая медаль |
|
Бжезиньска Анна Анджеевна |
Золотая медаль |
2017-2018 уч. год
|
Рудник Анастасия Алексеевна |
Золотая медаль |
Каляндар міжнародных свят і знамянальных дат
3 верасня – Дзень беларускага пісьменства
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра
2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
15 красавіка – Міжнародны дзень культуры
18 мая – Міжнародны дзень музеяў
25 мая – Дзень філолага
Карысныя спасылкі
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
|
|
Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецкі дом “Звязда”» |
|
|
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы |
|
|
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа |
|
|
Літаратурны музей Максіма Багдановіча |
|
|
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры |
|
|
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
|
|
Рэспубліканскі форум "Кніга-Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання" |
Міжнародны Дзень Роднай мовы - 21 лютага
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш.
21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовай Пакістана, паліцыя адкрыла агонь.Загінула чатыры студэнта.
1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як: Міжнародны дзень Роднай мовы.
У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі прысвячалі сваё жыццё, час, грошы, каб адрадзіць сваю мову, спазнаць яе, навучыцца размаўляць на ёй: Эліязэр бэн Ягуда(іўрыт), Францыск Скарына, Ёзэф Юнгманн(чэшскі). А мы часам робім наадварот – губляем жаданне чытаць, размаўляць ці проста слухаць сваю мову
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае сьвята.
Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.
Давайце РАЗАМ БУДЗЕМ РАЗМАЎЛЯЦЬ 21 ЛЮТАГА НА РОДНАЙ МОВЕ!!!
НЯХАЙ ГЭТА СВЯТА БУДЗЕ САПРАЎДНЫМ СВЯТАМ НАШАЙ МОВЫ!
У чым унiкальнасць нашай мовы
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты. Мы раскрыем некаторыя цікавыя факты пра беларускую мову, пасля якіх вам захочацца на ёй размаўляць.
Факт першы Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне” або прачытаць верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”:
Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк...
Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагачнунасці. Яна абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца, а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...
Факт другі Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!
На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”.
Яшчэ адзін доказ багацця нашай мовы. Расіянін, да прыкладу, гаворыць: “Я люблю эту женщину. Я люблю котлеты с картошкой. Я люблю смотреть, как солнце заходит”. У беларускай мове на гэтыя тры выпадкі ёсць тры розныя словы.
Факт трэці Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не толькі дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці.
Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Зборнік “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі... czyli Сo spiewano w Feliksowie”, у які ўключаны песні, запісаныя ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна, стаў сапраўднай з’явай у еўрапейскім мастацтве. Народныя творы беларусаў настолькі ўразілі музычных італьянцаў, што яны нават “перахрысцілі” іх у “Песні Атлантыды”.
Аўтар публикацыі: Людміла МіНКЕВіЧ
Чытаць поўны варыянт на партале «СБ»: http://www.sb.by/ng/kultura-5/article/samaya-samaya-mova-maya.html
Як пачаць размаўляць на беларускай мове
Некалькi простых парадаў
Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
- Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
- Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
- Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
- Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак.
- Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
- Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
- Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
- Вучыце мову дыстанцыйна
На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.
План работы бацькоўскай гасцёўні
План работы бацькоўскай гасцёўні
“Гучы, родная мова”
2021/2022 навучальны год
|
Тэма |
Слухачы |
дата |
|
|
1 |
Круглы стол “Родная мова ў маім асяроддзі” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
верасень |
|
2 |
Семінар “Усё пачынаецца з роднага слова” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
кастрычнік |
|
3 |
Семінар “Беларускі народныя святы і традыцыі” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
лістапад |
|
4 |
Семінар – практыкум “Традыцыі маёй сям’і” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
снежань |
|
5 |
Круглы стол “Нашы славутыя землякі” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
студзень |
|
6 |
Завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Магілёва” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
люты |
|
7 |
Экскурсія, завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя помнікі Беларусі” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
сакавік |
|
8 |
Семінар “Славутыя навукоўцы малой радзімы” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
красавік |
|
9 |
Семінар “Сучасныя літаратурныя таленты маёй радзімы” |
Законныя прадстаўнікі вучняў |
май |
Парады псiхолага
Абавязкі бацькоў
Адаптацыя пасля летніх канікул
Выбар прафесіі
Некаторыя метады выхавання дзяцей
ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА ШКОЛЫ
Парады бацька1
Парады бацька2
Парады бацькам
Парады бацькам падлеткаў
Парады бацькам па прафарыентацыі
Псіхалагічная падрыхтоўка да экзаменаў
Як дзеці вучацца правільна размаўляць
ЯК НАЛЕЖЫЦЬ АБЫХОДЗІЦЦА З ДЗІЦЕМ
КОДЭКС ПАВОДЗІН У КАНФЛІКЦЕ
Памятка для дарослых
СЕМ ПРАВІЛ ВЫПРАЦОЎКІ ТАКОГА НАСТРОЮ ДУМАК













































