Вершы пра лета

 

Стаяць дрэвы ў жнівеньскай красе,

Дарогі - у ячменнай пацярусе. (С. Грахоўскі)

Прыйшла пара пачынаць жніво. (К. Чорны)

Пакінуўшы ржавець з’араны плуг,

Спатнелае, расхрыстанае лета

Прыйшло — і луг ад конікаў аглух (Р.Барадулін).

Ночы зорныя летнія пралятаюць імгненна. (І. Навуменка)

Позняе лета назаўсёды заснула на вясёлым ігрышчы. (К. Чорны)

Мора сініх ільноў, поўны колас зярнятак,

І па пояс трава на зарэччы зялёным. (В. Матэвушаў)

Як пайшло маё сэрца па беламу свету

Пакланіцца зялёнаму, беламу лету (К.Кірэенка).

Эх ты, лета гарачае, бурнае!

Ажыўляеш ты поле і луг. (Я. Купала)

Даспелым жытам пахне цёплы вечар. (С. Грахоўскі)

Схіляецца долу даспелае жыта. (К. Буйло)

Лета было гарачае і, здавалася, доўгае. (Я. Сіпакоў)

У жнівеньскі дзень зранку вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём. (І. Мележ)

Лета! Доўгачаканае лета.

Да зямлі прытуліцца б сагрэтай... (В.Вярба).

Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах. (І. Чыгрынаў)

А колькі зелені там летам! (Я. Колас)

Спелае жыта схіліла каласы. (М. Гарэцкі)

Густа зелянелі раскідзістыя кусты парэчак, агрэсту, радамі беглі ўдалеч яблыні, грушы, слівы. (Б. Сачанка)

Дрэмле вечар у ціхай дуброве,

Летняй стомаю ные зямля. (М. Лужанін)

Каласяцца на палетку жыта ды пшаніца. (К. Крапіва)

Стромкі сухі бор песціць погляд сваёй цёмнай прытульнай зелянінай.

(М. Зарэцкі)

Неўзабаве выплыла з-за хмаркі жыватворнае летняе сонца. (А. Кулакоўскі)

Падыходзіла лета, гарачае, вогненнае. (В. Іпатава)

Жыта, адкрасаваўшы, налівалася, палавела, але яшчэ было маладзенькае.

(В. Карамазаў)

Праходзяць летнія дажджы,

Сляпыя, цёмныя, грыбныя. (С. Грахоўскі)

Над лугам загаласіла - той самай жніўнаю песняй - жалейка. (Я. Брыль)

Сад адцвіў, і гарачае лета

Напаўняе ўжо сокамі завязь. (К. Кірэенка)

Яшчэ няспелае, дачаснае

Упала ніцам

І запалала лета краснае

Усё ў суніцах (В.Вітка).

Нарачанскае сіняе лета

Пахам сосен плыве над вадой (П.Прыходзька).

Яна лунае ў прастор — песня пра нашы прыгожыя, спакойныя прасторы, пра нашу бела-зялёную вясну, наша залатое пшанічнае лета (Я.Брыль).

Якое выдатнае плыве лета! (І.Навуменка).

Паўтараецца шчодрае лета,

Азараюць мой шлях перуны... (Я.Янішчыц).

Не баюся парным летам ў полі жыта жаці! (Л.Геніюш).

Як прыйшло,

Так і пайшло,

Ціха, непрыкметна,

За палеткі, за сяло

Залатое лета (М.Танк).

Лясной малінай палымнее...

Грымлівае, маланкавае лета (М.Федзюковіч).

І толькі камарыным летам,

У доўгі незаходны дзень,

Сярод праталін тлеюць цветам

Кіпрэй, іван-чай ды скрыпень (М.Танк).

Успамін пра тое шчымлівае лета асвятляў яму жыццё... (Я.Сіпакоў).

Цешуся зялёным пошумам чырванашчокага лета (Р.Ігнаценка).

Млее саспелае лета (Г.Пашкоў).

Ехала лета,

Яркае, нібы сонца,

Звонкае, як крыніцы,

Паганялі яго бліскавіцы... (У.Карызна)

 

Просмотров: 7716