У родным слове – цэлы свет

3 лістапада настаўнікі беларускай мовы ілітатаратуры Рабава С.Н. і Грахольская С.А. правялі літаратурную вечарыну “У родным слове – цэлы свет”, прымеркаваную да адзінага дня роднай мовы. У чарговы раз былі запрошаны вядомыя літаратурныя дзеячы Магілёўшчыны: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Клімуць Я.І., сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра, матэматык, аўтар зборнікаў перакладаў твораў У.Высоцкага на беларускую мову “Я не падману” і “ Пра жыццё, пра волю, пра сябе”, першы кіраўнік абласной арганізацыі ТБМ М.Булавацкі, кампазітар-песеннік, аўтар музыкі афіцыйна зацверджанага “Гімна Магілёва”, публіцыст, перакладчык, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Яцкоў.

Госці расказалі прысутнічым аб сваім творчым лёсе, прачыталі свае творы, нагадалі падрастаючаму пакаленню аб прызначэнні і ролі роднай мовы ў жыцці сучаснікаў-землякоў і беларусаў, якія пражываюць за межамі нашай краіны. Булавацкі М. правёў віктарыну “Гавары са мной па-беларуску”. Пераможцы атрымалі невялікія падарункі. Госці ўручылі некалькі нумароў газеты “Новы час”, якая змяшчае артыкулы аб тварчасці Булавацкага М., а таксама некалькі часопісаў ”Дзеяслоў”, дзе змешчаны творы Яцкова М., Булавацкага М. і іншых пісьменнікаў-сучаснікаў Магілёўшчыны.

Просмотров: 2953