Свята, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці і друку “І мова наша загучала, і не заціхне яе голас, пакуль жывы беларусы”

Пад такой гучнай назвай прайшло свята беларускай пісьменнасці і друку 2 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва”.

У нашай школе праводзіць свята пісьменства стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень мы імкнемся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы, успомніць аб гісторыі яго зараджэння, паказаць значэнне пераемнасці традыцый у развіцці беларускай літаратуры і кнігадрукавання.

У мове гучыць сэрца і душа народа. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні шостых класаў сярэдняй школы №8 г.Магілёва, якія прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. Свята было ўмоўна падзелена на тры часткі. Адразу дзеці здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьма, затым прачыталі вершы сваіх любімых пісьменнікаў, а напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю ў час правядзння гульні “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Падрыхтавала і правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1331