Класы з беларускай мовай навучання

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2023/2024 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.

Акрамя таго, працягнуць працаваць IIIVVI і VIII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнайустановы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, IIIі VII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).

Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.

Просмотров: 162